Спецдакладчык ААН па пытаннях правоў чалавека ў Беларусі Нілс Муйжніекс выказаў сур’ёзную занепакоенасць сітуацыяй з правамі працоўных у краіне, — паведамляе партал reform.news.
«Нягледзячы на заявы ўладаў пра прыхільнасць эканамічным і сацыяльным правам, Беларусь далёкая ад таго «раю для працоўных», якім яе прадстаўляе афіцыйная прапаганда», — адзначыў Муйжніекс, выступаючы на Генеральнай Асамблеі ААН.
У сваёй справаздачы праваабаронца падкрэсліў факты дыскрымінацыі і палітычна матываваных пераследаў у дзяржаўным і прыватным сектарах, неабгрунтаваныя абмежаванні доступу да прафесій і выкарыстанне прымусовай працы зняволеных за мінімальную аплату або без яе.
Спецдакладчык таксама адзначыў поўнае знішчэнне незалежных прафсаюзаў і сістэматычныя парушэнні правоў працоўных.
Муйжніекс нагадаў, што ў Беларусі застаюцца больш за 1100 палітвязняў, і заклікаў краіны-члены ААН не паддавацца маніпуляцыям, бо частка вызваленых зняволеных была прымусовы выдалена з айчыны.
эж